У нядзелю, 24.02, у 14.00 сустракаемся на першы майстар-класс.
Шыем спадніцу.
З сабой неабходна мець: тканіна ў краткі (2 даўжыні мяркуемай спадніцы), ніткі-іголкі, нажніцы, нататнік і алоўкі-асадкі. Праводзіць Наста Глушко.
ТКАНІНА павінна быць ПАСЦІРАНАЯ (можна ў тазіку ўручную ў цёплай вадзе з парашком) і ПАПРАСАВАНАЯ. Інакш ёсць рызыка пасля, пасціраўшы гатовую рэч, атрымаць на памер меней! Харошыя тканінкі можна глянуць На нямізе, Цум, Беларусь "Руно", ( насупраць тэатра музкамедыі, побач крама белкельме), у Гум можна не ехаць-нічога няма!
За ўдзел у навучанні будзем сабіраць дабрачынны ўнёсак, сябрам СЭТа 30 тысяч, цікаўным — 35 тысяч, на дзейнасць Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (арэнда,палявая дзейнасць і г.д.), на базе якога і будуць праводзіцца заняткі, што дае нам магчымасць знаёміцца з аўтэнтычнымі прадметамі з калекцый, а таксама матэр'яламі фотаархіва і бібліятэкі таварыства.
Месца сустрэчы: офіс СЭТ, вул. Карла Ліпкнехта, 112.
Прыкладная працягласць занятку — 3 гадзіны.
Пазначце, калі ласка, хто прыйдзе.
Калі ёсць яшчэ пытанні, набірайце +375 29 702 69 19 Аксана Акуневіч